Амерыканскі старшакласнік заявіў, што "ўзламаў" пошту дырэктара ЦРУ

Амерыканскі старшакласнік заявіў, што "ўзламаў" пошту дырэктара ЦРУ

Спецслужбы ЗША правяраюць паведамленні, быццам асабістую электронную пошту дырэктара ЦРУ Джона Брэнана "ўзламаў" старшакласнік. Сам меркаваны хакер даў ананімнае інтэрв'ю выданню New York Post. Ён распавёў, што знайшоў працоўныя файлы Брэнана.

У газеце юнага ўзломшчыка назвалі "школьнікам-наркаманам", які незадаволены знешняй палітыкай ЗША.

Імя юнака не паведамляецца, адзначае BBC. Паведамляецца, аднак, быццам у яго запісе ў твітары можна знайсці спіс кантактаў Брэнана, тэлефонныя нумары і нумар страхоўкі.

У ЦРУ кажуць, што працягваюць праверку, але не пацвярджаюць факт узлому пошты.

Дарэчы, меркаваны хакер заяўляе, што "ўзламаў" і пошту міністра ўнутранай бяспекі ЗША Джэха Джонсана.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі