Amnesty International не выявіла катаванняў у палонных байцоў ГРУ

У эфіры ўкраінскага тэлеканала ICTV супрацоўнік Amnesty International Красімір Янкаў заявіў, што праваабаронцы пагаварылі з з захопленымі пад Луганскам расіянамі Аляксандрам Аляксандравым і Яўгенам Ерафеевым. За час гутаркі, якая доўжылася каля 10 хвілін, слядоў катаванняў або жорсткага абыходжання з палоннымі выяўлена не было, перадае РБК.

Дарэчы, на мінулым тыдні Amnesty International апублікавала даклад, у якім зазначыла, што катаванні затрыманых ужываюць абодва бакі канфлікту на ўсходзе Украіны.

Нагадаем, што Аляксандрава і Ерафеева ўзялі ў палон 17 траўня. Яны прызналіся, што з'яўляюцца байцамі ГРУ і прыбылі ва Украіну 26 сакавіка 2015 года ў складзе батальёна з 220 чалавек. У гэтую групу ўваходзілі вайскоўцы дыслакаванай у Тальяці трэцяй асобнай гвардзейскай брыгады.

У Мінабароны Расіі кажуць, што Аляксандраў і Ерафееў звольніліся з расійскіх узброеных сілаў яшчэ ў снежні 2014 года і не з'яўляюцца дзеючымі вайскоўцамі.

Расіян вінавацяць у тэрарызме. Украінскі суд прыняў рашэнне аб іх арышце да 19 чэрвеня.

Улады Расіі неаднаразова заяўлялі, што расійскія вайскоўцы не прымаюць удзел у баях на ўсходзе Украіны, а таксама абвяргалі інфармацыю аб пастаўках апалчэнцам так званых "народных рэспублік" расійскай зброі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі