Анамальныя ападкі ў Амерыцы: завеі і залевы (фота, відэа)

У Амерыцы назіраецца анамальнае надвор’е. На поўдні кантынента ідуць мацнейшыя залевы. У правінцыі Кордаба, што на поўначы Аргенціны дажджы разбурылі, прынамсі, 1500 дамоў і два масты. 8 чалавек загінулі, каля тысячы чалавек давялося эвакуяваць, перадае clarin.com.

А вось у паўночнаамерыканскі Бостан і яго ваколіцы працягвае засыпаць снегам. Ападкаў выпала ў 10 разоў больш за норму. У гэты аўторак снежнае покрыва павялічылася яшчэ на 5 сантыметраў. Сіноптыкі адзначаюць, што пакуль канца зімы чакаць рана, перадае партал dailymail.co.uk.

Фота: bostonglobe.com, dailymail.co.uk, clarin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі