Андрэй Макарэвіч прадставіў песню “Мая краіна звар’яцела” (відэа)
Лідэр гурта “Машина времени” прэзентаваў новую песню, прысвечаную канфлікту Расіі з Украінай.
Яна называецца “Мая краіна звар'яцела”. Андрэй Макарэвіч прэзэнтаваў яе ў адкрытай студыі радыёстанцыі Эхо Москвы на Гогалеўскім бульвары расійскай сталіцы.
“Мая краіна пайшла на вайну, і я не здолеў яе спыніць”, — пяецца ў песні.
Нагадаем, раней Макарэвіч наведаў Данбас і на знак падтрымкі Украіны даў канцэрт у вызваленым ад прарасійскіх баевікоў Славянску. За гэты грамадзянскі ўчынак музыка падпаў у сябе на радзіме пад пераслед і вострую крытыку.