Аніматарская студыя абвяргае свой удзел у арганізацыі "АМАПаўскага" ранішніка
Відэа з ранішніка, які прайшоў на базе сталічнага АМАПУ ва Уруччы 26 снежня, выклікала бурлівае абмеркаванне ў сацсетках. У кадр трапілі касцюмы аніматараў дзіцячай студыі "Цілібом", што стала падставай для абвінавачвання апошніх у арганізацыі мерапрыемства.
Дырэктар студыі ў той жа дзень запісаў відэазварот, у якім абверг удзел сваіх супрацоўнікаў у ранішніку. Паводле яго словаў, да яго звярнулася знаёмая з просьбай выдаць на пракат касцюмы для "канцэрта ў ВНУ". Кіраўнік студыі "Цілібом" лічыць, што яго банальна падставілі.
Як піша тэлеграм-канал МатолькоПомоги, верагодным арганізатарам ранішніка была супрацоўніца Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.