Анжаліка Агурбаш прадае кватэру ў Мінску за паўмільёны долараў (фота)
Шасціпакаёвыя апартаменты спявачка атрымала ў падарунак ад былога мужа, “каўбаснага мільярдэра” Мікалая Агурбаша.
Гэта быў падарунак на 8-годдзе сумеснага жыцця. Праз тры гады пара развялася з вялікім скандалам, так і не паспеўшы зрабіць у кватэры рамонт. Днямі спявачка выставіла падарунак мужа на продаж за паўмільёны долараў. Плошча кватэры — 212 квадратных метраў. Дом элітны, раён прэстыжны — проста насупраць “Мінск-Арэны”, піша kp.by
Рыэлтары, якія цяпер займаюцца продажам гэтай нерухомасці, упэўненыя: сваіх грошай кватэра каштуе. Аднак набудуць яе, хутчэй за ўсё, не беларусы, а замежнікі — у нашай краіне не так шмат людзей, якія могуць сабе дазволіць такое жыллё.