Апазіцыянеры сёння ў Мінску будуць гаварыць пра барацьбу з карупцыяй

Спачатку ў офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" пройдзе круглы стол на тэму абмеркавання законапраекта аб барацьбе з карупцыяй, адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнага яго варыянта. У дыскусіі возьмуць удзел журналістка Святлана Калінкіна і былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. Пачатак а 11-й гадзіне.

У офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі 3 верасня адбудзецца пасяджэнне экспертнага клуба АГП, прысвечанае законапраекту аб барацьбе з карупцыяй. Сярод удзельнікаў дыскусіі: Леанід Заіка, Анатоль Лябедзька, Гары Паганяйла, Валерый Карбалевіч. Пачатак у 11.30, інфармуе Радыё Свабода.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі