Апублікаваныя самыя распаўсюджаныя паролі за 2022 год

Самы папулярны пароль у свеце — па-ранейшаму слова "password"
Самы папулярны пароль у свеце — па-ранейшаму слова "password"

Кампанія Nordpass апублікавала 200 самых папулярных пароляў, якія выкарыстоўваліся ў 2022 годзе. Даследаванне "Most Common Passwords" ахоплівае 30 краін, ад Інданезіі да ЗША.

Дзясятка самых распаўсюджаных у свеце пароляў выглядае так:

- password
- 123456
- 123456789
- Guest
- 12345678
- 111111
- 12345
- col123456
- 123123

На падбор васьмі з дзесяці гэтых пароляў сістэме брутфорса спатрэбіцца менш за 1 секунду. Пароль "Guest" будзе падабраны за 10 секунд, пароль "col123456" — за 11 секунд.

У некаторых краінах у топ рэйтынгу вырваліся "тэматычныя" паролі. У Вялікабрытаніі на чацвёртым па папулярнасці месцы пароль "liverpool". У Бразіліі ў дзясятку самых распаўсюджаных пароляў уваходзіць "master". У Ізраілі на першым месцы па папулярнасці пароль "sha256" — і гэта адзіны з пароляў у першай дзясятцы па гэтай краіне, у якім ёсць хоць нешта, акрамя лічбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі