СМІ: Арцемій Троіцкі вырашыў з'ехаць з Расіі ў Эстонію
Вядомаму крытыку і журналісту не падабаецца атмасфера ў сучаснай Расіі.
"Атмасфера істэрыкі, мілітарызм, агрэсіўнасць", — так ён ахарактарызаваў тое, што адбываецца на яго радзіме.
59-гадовы Троіцкі ўжо падаў хадайніцтва аб атрыманні віда на жыхарства ў Эстоніі, паведамляюць эстонскія СМІ. Пры гэтым ён кажа, што не лічыць сябе палітычным уцекачом. Арцемію Троіцкаму ўжо прапанавалі працу ў Талінскім універсітэце.
Аднак пазней Троіцкі заявіў, што не збіраецца з'язджаць з Расіі.
Фота — ria.ru