Арганізатары святкавання 100-годдзя БНР асуджаюць прэвентыўныя затрыманні

Арганізатары святкавання 100-годдзя БНР асуджаюць прэвентыўныя затрыманні

Арганізатары святкавання 100-годдзя абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі асуджаюць прэвентыўныя затрыманні, якія 21 сакавіка пачаліся ў Мінску. Вядома, што апынуліся за кратамі апазіцыянеры Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Як можна меркаваць, затрымліваюць людзей, якія патэнцыйна могуць прыняць удзел у шэсці, якое не дазволілі ўлады. Дазвол дадзены толькі на мітынг і канцэрт, якія 25 сакавіка адбудуцца каля Опернага тэатру (з 13-й да 19-й гадзіны).

“Нягледзячы на афіцыйную адмову Мінгарвыканкама ў шэсці з плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатра, упэўненыя, што нават у несанкцыянаваным выглядзе шэсце магло прайсці цалкам спакойна, як і шэраг іншых падобных шэсцяў, гаворыцца ў заяве арганізатараў святкавання. — Спадзяемся, што 25-га сакавіка затрыманыя актывісты сустрэнуць з намі каля Опернага тэатра, а не ў ізалятарах”.

Арганізатары таксама заклікаюць улады “ўстрымацца ад практыкі прэвентыўных затрыманняў, якія супярэчаць агульнанацыянальнаму святу стагоддзя БНР”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі