Аршанскага кандыдата-блогера знялі з выбараў і затрымалі

Аршанскага кандыдата-блогера знялі з выбараў і затрымалі

У Оршы затрымалі блогера Дзмітрыя Казлова, вядомага пад нікам "Шэры кот". Перад гэтым яго знялі з выбарчай гонкі, перадае Радыё "Рацыя".

Казлоў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты. На сваіх пікетах ён выкарыстоўваў плакаты "Калгаснай дыктатуры — баста!" і "Фальшывым выбарам — баста!". Камісія двойчы вынеслі за іх папярэджанні, пасля чаго скасавалі яго рэгістрацыю кандыдатам.

8 лістапада Казлоў сабраўся ехаць у Мінск на акцыю. Але зранку яго затрымалі міліцыянты і настойліва параілі наведаць пасяджэнне выбарчай камісіі. На гэтым пасяджэнні хлопца пазбавілі рэгістрацыі. 

Пры другой спробе выехаць у Мінск яго затрымалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі