Арына Сабаленка адпомсціла Чжэн Сайсай за паражэнне ў фінале

Арына Сабаленка адпомсціла Чжэн Сайсай за паражэнне ў фінале

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці. У сераду беларуская тэнісістка абыграла ў двух сэтах кітаянку Чжэн Сайсай — 6:4, 6:3. Сабаленка — 9-я ракетка свету, яе саперніца — 39-я ў сусветным рэйтынгу. Менавіта Сайсай прайграла Арына ў пачатку жніўня ў фінале турніру ў амерыканскім Сан-Хасэ. Сёння яна ўзяла ў яе рэванш.

Наступная саперніца Арыны Сабаленка — Марыя Сакары з Грэцыі, 33-я ракетка свету.

Праходзіць матч 1/16 фіналу Вікторыі Азаранка з Доннай Векіч з Харватыі. Апошняй, каля 22:00, выйдзе на корт Аляксандра Сасновіч, у якой самая моцная саперніца — першая ракетка свету японка Наомі Осака. Жывыя трансляцыі запланаваныя на "Беларусь 5" і "Беларусь 5 Інтэрнэт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі