Арына Сабаленка губляе пазіцыі ў рэйтынгу WTA, Азаранка — паляпшае
Арына Сабаленка / USA TODAY
Арына Сабаленка апусцілася на тры радкі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Цяпер яна займае 7 пазіцыю, тыдзень таму была на чацвёртай.
Затое іншая беларуская тэнісістка, Вікторыя Азаранка, за тыдзень паднялася на 10 пазіцый — з 37-га на 27-е месца.
На пазіцыі ў рэйтынгу паўплывалі выступленні беларускіх тэнісістак на турніры ў Гвадалахары. Сабаленка выбыла са спаборніцтваў, саступіўшы ў 1/16 фіналу расіянцы Людміле Самсонавай. Азаранка днямі выйшла спачатку ў чвэрць-, а затым і ў паўфінал. У паўфінале яна саступіла трэцяй ракетцы свету, амерыканцы Джэсіцы Пегуле (6:7, 1:6).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.