Арына Сабаленка развіталася з трэнерам Дзмітрыем Турсунавым
Тэнісістка Арына Сабаленка спыніла супрацоўніцтва з расійскім трэнерам Дзмітрыем Турсунавым. Пра гэта парталу TUT.by распавялі ў камандзе першай ракеткі Беларусі.
Рашэнне аб развітанні Сабаленка і Турсунаў прынялі ў снежні, калі тэнісістка праводзіла перадсезонны збор у Мінску. Аднак аўстралійскі трэнер па фізпадрыхтоўцы Джэйсан Стэйсі, якія прыйшоў у каманду Сабаленка менавіта пры Турсунаве, застанецца працаваць з Арынай.
Цяпер тэнісістка разглядае некалькі кандыдатаў на ролю трэнера. Часова гэтую ролю выконвае яе спарынг-партнёр Антон Дуброў.
Дзмітрый Турсунаў стаў трэніраваць Арыну Сабаленка ў чэрвені 2018 года, калі яна была 46-й ракеткай свету. Пад кіраўніцтвам Турсунава Арына здабыла пяць адзіночных тытулаў у WTA і нават увайшла ў першую дзясятку тэнісістак свету. Цяпер беларуска займае ў сусветным рэйтынгу 11-е месца.
У 2019 годзе Сабаленка і Турсунаў часта сварыліся, што ўрэшце і прывяло да іх расстання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.