Арына Сабаленка стала пятай ракеткай свету
Арына Сабаленка / Susan Mullane-USA TODAY Sports/File Photo
Арына Сабаленка стала пятай ракеткай свету. Яна паднялася ў абноўленым сусветным рэйтынгу на два радкі пасля паспяховага выступлення на Выніковым турніры WTA. На ім яна перамагла тэнісістак з першай тройкі рэйтынгу, у тым ліку і першую ракетку свету Ігу Свёнтак з Польшчы, аднак у фінале саступіла шостай.
Вікторыя Азаранка з 28-га паднялася на 27-е месца, Аляксандра Сасновіч засталася на 31-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.