Арына Сабаленка ўпершыню стала трэцяй ракеткай свету
Арына Сабаленка ўпершыню стала трэцяй ракеткай свету. Адбылося гэта дзякуючы выхаду беларускі ў паўфінал Уімблдона. Наперадзе — аўстралійка Эшлі Барці і японка Наомі Осака.
Сабаленка 23 гады. У першую сотню сусветнага рэйтынгу яна трапіла ў 2017-м, у першую дзясятку — у 2020-м (у 2018-2019 гадах была 11-й ракеткай свету). Чацвёртай у рэйтынгу беларуска стала ў траўні 2021-га.
Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу WTA захавала за сабой 14-е месца, Аляксандра Сасновіч паднялася на 14 радкоў — на 86-е месца, Вольга Гаварцова была 136-й ракеткай свету, а стала 124-й.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.