Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Уімблдона
Арына Сабаленка / Getty Images
У трэцім раўндзе Уімблдона беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-і нумар у рэйтынгу WTA) выйграла ў прадстаўніцы Францыі Варвары Грачовай (41) і выйшла ў 1/16 фіналу.
Першы сэт беларуска саступіла саперніцы, але змагла пераламаць ход сустрэчы на сваю карысць — 2:6, 7:5, 6:2.
Агулам гульня доўжылася 1 гадзіну 56 хвілін.
У 1/16 фіналу Сабаленка паспаборнічае з расіянкай Ганнай Блінковай (40).
А вось іншая наша суайчынніца, Аляксандра Сасновіч з турніру выбыла. 7 ліпеня яна прайграла Петры Квітавай з Чэхіі — 2:6, 2:6.
Раней з Уімблдона выбыў Ілля Івашка. Такім чынам, у адзіночным разрадзе на турніры засталіся толькі дзве беларускія тэнісісткі — Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.