Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 тэніснага турніру ў Цынцынаці

Арына Сабаленка / USA TODAY Sports

Арына Сабаленка / USA TODAY Sports

На тэнісным турнірыў Цынцынаці беларуска Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу.

У 1/16 фіналу яна перамагла амерыканку Эн Лі (191) — 7:5, 2:6, 6:4. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (13).

Яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка (18) ў 1/16 фіналу саступіла харвацкай тэнісістцы Донне Векіч (22) — 6:3, 3:6, 4:6. Дарэчы, у 2013 і 2020 гадах Азаранка выйгравала гэты турнір у адзіночным разрадзе, а ў 2010 годзе — у парным разрадзе з расіянкай Марыяй Кірыленка.

Трэцяя беларуска Аляксандра Сасновіч (74) выбыла з турніру яшчэ раней. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі