Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніра ў Штутгарце
Арына Сабаленка / twitter.com/PorscheTennis
На тэнісным турніры ў Штутгарце беларуска Арына Сабаленка (2-е месца ў WTA) выйшла ў чвэрцьфінал.
У 1/8 фіналу яна выйграла ў Барбары Крэйчыкавай з Чэхіі (12) — 6:2, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 17 хвілін.
Летась Сабаленка выйшла ў фінал гэтага турніру, але яе перамагла польская тэнісістка Іга Свёнтак — 6:2, 6:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.