Арына Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open
Арына Сабаленка і Коры Гаўф
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open.
25 студзеня ў паўфінальнай сустрэчы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе яна перамагла амерыканку Коры Гаўф — 7:6 (7:2), 6:4.
Сабаленка з'яўляецца дзейнай чэмпіёнкай гэтага турніру.
Яе саперніца вызначыцца ў матчы паміж украінкай Даянай Ястрэмскай (яна выбіла з турніру Вікторыю Азаранка) і кітаянкай Сінвэнь Жэнь.
Someone yelled out ‘Come on Sabalenka’ right before Aryna was about to serve.
— The Tennis Letter (@TheTennisLetter) January 25, 2024
She lets out a smile.
pic.twitter.com/GR1H4i4fbS
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.