Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона
Арына Сабаленка / ansa.it
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-і нумар у рэйтынгу WTA) у чвэрцьфінале Уімблдона перамагла амерыканку Мэдысан Кіз (18) — 6:2, 6:4.
У першай партыі амерыканка скардзілася суддзі на дыскамфорт і прымала лекі падчас медыцынскага тайм-аўту. Таксама падчас гэтага сэту прайшоў невялікі дождж, але перапыняць гульню не сталі — неўзабаве вызірнула сонца.
У другім сэце Кіз зрабіла брэйк і вяла 4:2, але аддала сваю падачу. Пасля гэтага Сабаленка не толькі выраўняла лік, але і выйграла сэт.
Раней у паўфінал выйшлі ўкраінка Эліна Світоліна і чэшка Маркета Вандроўшава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.