Сабаленка можа стаць першай ракеткай свету

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка можа стаць першай ракеткай свету. Для гэтага ёй трэба выйсці ў фінал "Уімблдона", піша "Трыбуна".

Справа ў тым, што ў аўторак полька Іга Свёнтак, якая лідыруе ў рэйтынгу WTA, прайграла ў чвэрцьфінале ўкраінцы Эліне Світолінай (раней на турніры яна абыграла беларуску Вікторыю Азаранка) — 5:7, 7:6(7:5), 2:6. З гэтай прычыны і стаў магчымы падобны сцэнар: у Свёнтак застанецца 9315 ачкоў, а Сабаленка можа набраць 9665 (а ў выпадку перамогі ў фінале — 10065 балаў).

У сераду, 12 ліпеня, у паядынку 1/4 фіналу Арына Сабаленка згуляе з амерыканкай Мэдысан Кіз за месца ў паўфінале.

Іга Свёнтак упершыню стала першай ракеткай свету ў красавіку 2022 года. Тады ёй было 20 гадоў. Сабаленка 25 гадоў. Вышэй за другі радок у сусветным рэйтынгу яна пакуль не падымалася. Першай ракеткай свету ў 2012-2013 гадах была Вікторыя Азаранка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі