У 1/8 фіналу Уімблдона беларуска Азаранка прайграла ўкраінцы Світолінай

Вікторыя Азаранка пакідае Уімблдон / news.sky.com
Вікторыя Азаранка пакідае Уімблдон / news.sky.com

На тэнісным турніры ў Уімблдоне беларуска Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай — 6:2, 4:6, 6:7 (9:11).

Іх матч доўжыўся 2 гадзіны 47 хвілін.

Беларуска вяла 6:2, 2:0 у першых дзвюх партыях і 7:4 на тай-брэйку ў трэцяй. Аднак украінка ўсё ж была мацнейшай.

Пасля матча саперніцы не паціснулі рукі адна адной. Світоліна робіць так ад пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі.

У панядзелак матч чацвёртага круга на Уімблдоне правядзе Арына Сабаленка — яна засталася адзінай з беларускіх тэнісістак, хто не выбыў з турніру. Яе саперніца —расіянка Кацярына Аляксандрава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі