Арыштаваны беларускі навуковец — у аргкамітэце міжнароднай канферэнцыі

Арыштаваны беларускі навуковец — у аргкамітэце міжнароднай канферэнцыі

У аргкамітэт ХХ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Металургія: тэхналогіі, інавацыі, якасць", якая пройдзе ў расійскім Новакузнецку ў лістападзе, уключаны беларускі навуковец, былы віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Уладзімір Цімашпольскі. Кур'ёз сітуацыі ў тым, што цяпер ён адбывае пакаранне за карупцыю, піша "Беларускі партызан".

У аргкамітэт канферэнцыі Цімашпольскага ўключылі ў якасці дырэктара па навуцы і новай тэхніцы украінскай кампаніі — НПГК "Нафтагазбудізаляцыя". 

Дырэктар Інстытута металургіі і матэрыялазнаўства Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта Генадзь Галеўскі заявіў журналістам, што ён не ведае пра нейкія праблемы Цімашпольскага з праваахоўнымі органамі.

У НПГК "Нафтагазбудізаляцыя" кажуць, што Цімашпольскі звольніўся адтуль яшчэ год таму. 

Сёлета ў ліпені суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд доктару тэхнічных навук Уладзіміру Цімашпольскаму. 5 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Цімашпольскі і гендырэктар "Гомельтранснафта Дружба" Сяргей Сасноўскі будуць абскарджваць прысуд.

Сасноўскі за атрыманне хабару асуджаны на 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі, Цімашпольскі за дачу хабару — 2 гады і 6 месяцаў. Іх затрымалі пры перадачы хабару напрыканцы мінулага года. Хабар складаў 5000 долараў. За гэта Сасноўскі мусіў перадаць украінскай кампаніі замову на рамонтныя работы на нафтаправодзе" Мазыр-Брэст" за 800 тысяч дэнамінаваных рублёў (каля 400 тысяч долараў). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі