У Гродне асілак падняў амаль 4 тоны і ўстанавіў новы рэкорд Гінэса (фота)

Ураджэнец гэтага горада Анатоль Яжоў падняў 24-кілаграмовыя гіры напераменку за адну хвіліну 155 разоў. Агульная вага склала 3720 кілаграмаў. Папярэдні рэкорд Яжова быў устаноўлены летась у Віцебску — 140 разоў.


Анатоль Яжоў — прафесійны спартовец па гіравым спорце. На яго рахунку ўжо сотні сусветных рэкордаў.


Відэасведчанне пра здзейснены новы рэкорд было адасланае ў галоўны офіс стваральнікаў Кнігі рэкордаў Гінэса.

Асілак Вячаслаў Харанэка: Свой юбілей адзначу рэкордам і келіхам віна

Асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы рэкорд, ужо 134-ы (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі