Астранамічнае фота дня: Галактыка NGC 1672
На фотаздымку арбітальнага тэлескопа Хабл — выява галактыкі NGC 1672. На ім бачная прыкметная перамычка ў цэнтральнай частцы.
Шматлікія галактыкі маюць перамычкі. Нават наша галактыка Млечны Шлях мае сваю ўласную невялікую перамычку.
Таксама на фота NGC 1672 можна заўважыць цёмныя ніткападобныя палосы пылу, маладыя скопішчы яркіх блакітных зорак, чырвоныя эмісійныя імглістасці з вадароду, які свеціцца, доўгую яркую перамычку зорак праз цэнтр і яркае актыўнае ядро, дзе, верагодна, знаходзіцца звышмасіўная чорная дзіра.
Святло ад гэтай галактыкі ляціць да нас каля 60 мільёнаў гадоў. NGC 1672, знаходзіцца ў кірунку сузор'я Залатой Рыбы.