Астраномы адкрылі квазіспадарожнік Зямлі
Астраномы адкрылі квазіспадарожнік Зямлі. Апублікаваныя новыя дадзеныя пра нядаўна зарэгістраваны астэроід 2016 HO3. Высветлілася, што касмічнае цела рухаецца вакол нашай планеты. У яго выцягнутая эліптычная арбіта. Астэроід сумяшчае свой рух з абарачэннямі вакол Сонца.
Як адзначае ВВС, спецыялісты з каліфарнійскай Jet Propulsion Laboratory сцвярджаюць, што на 2016 HO3 уздзейнічаюць сваім прыцягненнем і Зямля, і Сонца. Паводле іх слоў, ён можа такім чынам рухацца па сваёй траекторыі на працягу стагоддзяў, пакуль "не вырвецца на волю".
Вядома, што даўжыня астэроіда складае не больш за сотню метраў.