Асуджаных студэнтаў прызналі "схільнымі да экстрэмізму"

Асуджаных студэнтаў прызналі "схільнымі да экстрэмізму"

Дзяўчат і хлопцаў, асуджаных па "справе студэнтаў", прызналі "схільнымі да экстрэмізму", паведамляе Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

У СІЗА ўсім асуджаным студэнтам выдалі дакумент, што яны пастаўленыя на ўлік як "схільныя да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў". 

Гэта азначае, што ў месцах зняволення да іх будзе больш жорсткае стаўленне, больш частыя праверкі камер. Падчас усіх перамяшчэнняў на іх будуць кайданкі. Да людзей, "схільных да экстрэмізму", не ўжываюцца ўмоўна-датэрміновае вызваленне і змякчэнне прысуду.

Па "справе студэнтаў" былі асуджаныя 12 чалавек: прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, студэнцкія актывісты Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. Усе атрымалі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Толькі Фіцнер, які прызнаў віну, быў асуджаны на 2 гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі