Асудзілі дырэктара аўтакрамы, які адмовіўся прадаваць тавар расіянам
Суд у Баранавічах / t.me/viasna96
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы асудзілі 65-гадовага дырэктару крамы аўтазапчастак Віктара Макаранку, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК (парушэнне раўнапраўя грамадзян). Прычынай стала тое, што Макаранка адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам і заявіў: "Акупантаў не абслугоўваем".
Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі аштрафаваў дырэктара крамы на 11 100 рублёў (300 базавых велічыняў).
Падчас працэсу стала вядома, што расійскія вайскоўцы не выказвалі прэтэнзій да Макаранкі. А ініцыятарам крымінальнай справы стаў беларускі вайсковец — Дзмітрый Віктаравіч Бейдзюк з вайсковай часці 97035.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.