"Атлетыка" выйграў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў у "Баварыі" — 1:0 (відэа)
У сераду, 27 красавіка, прайшоў другі паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Мадрыдзе "Атлетыка" выйграў у мюнхенскай "Баварыі" — 1:0. Адзіны гол на 11-й хвіліне забіў Сауль Ньігес і ён аказаўся сапраўдным шэдэўрам (гл. відэа). Госці больш валодалі мячом, асабліва ў другім тайме, у некалькіх момантах былі блізкія да поспеху, але ў выніку так і не здолелі перайграць надзейную абарону мадрыдцаў. А ў канцы матча Фернанда Торэс з добрай пазіцыі трапіў у штангу.
3 траўня каманды згуляюць у Мюнхене.
Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак у першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" і "Рэал" згулялі ўнічыю 0:0. Іх паўторны матч пройдзе 4 траўня ў Мадрыдзе.