Аўстралійскім спартоўцам забаранілі ў Сочы падаць, напівацца і хістацца
Нацыянальны алімпійскі камітэт Аўстраліі абнародаваў правілы паводзінаў атлетаў на Алімпіадзе 2014 года ў Расіі.
Найперш яны датычацца спажывання алкагольных напояў. Аўстралійскім спартоўцам забаронена дакранацца да спіртнога. Таксама яны не маюць права парушаць кодэкс у алімпійскай вёсцы ў Сочы. Паводле яго, між іншым, не дапускаюцца агрэсіўныя паводзіны, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі. Аўстралійцам нельга будзе гучна крычаць, раздражняць таварышаў па камандзе і іншых людзей, хадзіць хістаючыся, падаць.
Кіраўнік місіі Аўстраліі ў Сочы Кіці Чылер адзначае, што няма мэты "забараніць людзям святкаваць поспех". Яны хочуць "стварыць атмасферу, у якой атлеты маглі б рыхтавацца да стартаў", паведамляе "Прессбол".
Фота — ria.ru