Аўтамабілі Nissan расійскай зборкі будзе абслугоўваць "АўтаВАЗ"
Беларускі дылер прапаноўваў мадэлі Nissan расійскай зборкі / Nissan
Выканаўчы камітэт Nissan ухваліў продаж сваіх актываў у Расіі дзяржаўнаму прадпрыемству "НАМИ". Прадпрыемства знаходзіцца ў ведамстве Мінпрамгандлю РФ.
"Угода прадугледжвае перадачу 100% актываў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінпрамгандлю РФ. Яго цытуе ТАСС. Сюды ўваходзіць і завод у Санкт-Пецярбургу. Пры гэтым Nissan зможа выкупіць сваю долю, калі захоча, цягам 6 гадоў.
Бакам удалося дамовіцца пра ўмовы, пры якіх прадпрыемства захоўвае ўвесь вытворчы цыкл і працоўныя месцы, адзначыў кіраўнік расійскага Міністэрства прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў. На расійскім заводзе Nissan працавала каля 2 тысяч чалавек. З 14 сакавіка прадпрыемства не працавала праз перабоі ў пастаўках камплектавальнікаў.
У Мінпрамгандлю таксама паведамілі, што з гэтага часу абслугоўванне аўтамабіляў Nissan у Расіі і пастаўку запчастак да іх будзе забяспечваць "АўтаВАЗ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.