Аўтарка першага ў гісторыі сэлфі з Лукашэнкам выдаліла фота
Аўтарка першага ў гісторыі сэлфі з Аляксандрам Лукашэнкам выдаліла фота. Таксама Вікторыя Рачыцкая-Карылет закрыла свой профіль у Instagram, паведамляе РІА “Новости”.
Як інфармавала Еўрарадыё, згаданае сэлфі было зроблена ў Мінску падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Вядома, што Рачыцкая-Карылет — ураджэнка Беларусі, дачка вядомага беларускага бізнесмена, жыве ў Вене. У беларускую сталіцу яна прыехала ў складзе дэлегацыі Аўстрыі. Сэлфі з Лукашэнкам сабрала ў Instagram больш за 500 лайкаў, пасля чаго… знікла. У прэс-службе кіраўніка дзяржавы нічога кепскага ў здымку не бачылі, кажуць, што да яго выдалення адносін не маюць.