Авіякатастрофа каля Бішкека, загінулі дзясяткі чалавек

Авіякатастрофа каля Бішкека, загінулі дзясяткі чалавек

Авіякатастрофа адбылася каля Бішкека. Турэцкі грузавы самалёт Boeing 747-400, які ляцеў з Ганконга праз сталіцу Кыргызстана ў Стамбул, упаў на дачны пасёлак. Былі разбураныя 32 жылыя дамы, загінулі больш за 30 чалавек — мясцовыя жыхары і чальцы экіпажу (адзін з пілотаў быў жывы пасля авіякатастрофы, але неўзабаве памёр). Ёсць параненыя, сярод іх — дзеці, інфармуе РІА "Новости".

Мяркуецца, што прычынай трагедыі сталі складаныя ўмовы надвор'я. Адзначаецца, што самалёт Turkish Airlines не даляцеў да міжнароднага аэрапорта "Манас" каля 1,5 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі