Азаранка: Аддамо ўсе сілы, каб перамагчы каманду Расіі
Лідар зборнай Беларусі Вікторыя Азаранка (№5 сусветнага рэйтынгу) кажа, што наша каманда настроеная на перамогу ў матчы з Расіяй за месца ў Сусветнай групе Кубка федэрацыі.
"Гэты матч вельмі важны. Упершыню ў нас ёсць магчымасць трапіць у Сусветную групу, таму аддамо ўсе сілы, каб выйграць. Я толькі ўваходжу ў грунтавы сезон, яшчэ не было турніраў, таму трэба нейкі час на адаптацыю. Разлічваю, што змагу хутка прыстасавацца і згуляць у сваю сілу. У мінулым годзе добра гуляла на грунце, спадзяюся, што і ў гэтым сезоне змагу паспяхова выступіць", — цытуе "Прессбол" словы беларускай тэнісісткі.
У чацвер Азаранка прыбыла следам за беларускай зборнай у Маскву і правяла трэніроўку ў "Лужніках".
Матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі пройдзе 16-17 красавіка.