Азаранка адмовілася ад барацьбы ўжо ў першым сэце чвэрцьфіналу ў Токіа (відэа)

Азаранка адмовілася ад барацьбы ўжо ў першым сэце чвэрцьфіналу ў Токіа (відэа)

Вікторыя Азаранка адмовілася ад барацьбы ўжо ў першым сэце чвэрцьфіналу турніру ў Токіа. Беларуская тэнісістка ў той момант прайгравала італьянцы Каміле Джорджы з лікам 3:5. Вікторыя спаслалася на траўму. Яна вяла ў сэце з лікам 2:1, але боль не дазволіў працягнуць паядынак на ранейшым узроўні, а пасля тэнісістка не вытрымала і выклікала лекара.

У пасляматчавым інтэрв'ю Джорджы выказала шкадаванне, што яна трапіла ў паўфінал у выніку такога збегу абставін. Яна — 37-я ракетка свету, беларуска — 63-я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі