Азаранка і Сабаленка — у трэцім крузе тэніснага турніру ў Рыме

Азаранка і Сабаленка — у трэцім крузе тэніснага турніру ў Рыме

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме. Яна за 49 хвілін разграміла кітаянку Чжан Шуай — 6:2, 6:0. Сабаленка кажа, што сезон для яе толькі пачынаецца. Раней яна "кепска сябе адчувала на корце", "не магла падаваць, не магла гуляць". Гэтым восьмая ракетка свету тлумачыць сваю няўдачу ўжо на старце турніру ў Мадрыдзе. Наступная саперніца Арыны Сабаленка — амерыканка Джэсіка Пегула (11).

Вікторыя Азаранка (16) таксама выйшла ў трэці круг турніру. У 1/16 фіналу яна абыграла Камілу Асорыё Серана (58) з Калумбіі — 6:2, 6:4. Наступнай саперніцай Азаранка стала першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі