Азаранка на старце турніру ў Маямі абыграла Цыбулкаву

Азаранка на старце турніру ў Маямі абыграла Цыбулкаву

Вікторыя Азаранка на старце турніру ў Маямі (у 1/64 фіналу) з прызавым фондам больш за 8 мільёнаў долараў абыграла Дамініку Цыбулкаву са Славакіі. Для гэтага беларускай тэнісістцы спатрэбіліся тры сэты — 6:2, 3:6, 6:4. Азаранка — 46-я ракетка свету, яе саперніца — 35-я.

Вера Лапко ў 1/64 фіналу сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ, матч пройдзе ў ноч на чацвер. Сапернікам Іллі Івашкі будзе італьянец Томас Фабіяна, пачатак гульні прыблізна а 23-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі