Азаранка на турніры ў Дубаі знялася з гульні
Вікторыя Азаранка
На тэнісным турніры WTA-1000 у Дубаі беларуска Вікторыя Азаранка ў 1/16 фіналу прайграла Алене Рыбакінай з Казахстана.
Пасля першага сэта Азаранка выйгравала 6:4, але потым саступіла 2:6. Затым беларуска ўзяла медыцынскі тайм-аўт. Параіўшыся з лекарамі, яна знялася з гульні.
Як распавядала Еўрарадыё, з турніру ў Дубаі выбыла і яшчэ адна наша суайчынніца. Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу прайграла Доне Векіч з Харватыі — 7:6, 3:6, 0:6.
Get well soon, @vika7
— wta (@WTA) February 20, 2024
Elena Rybakina advances to the Round of 16 in Dubai as Azarenka is forced to retire through injury.#DDFTennis pic.twitter.com/hZmbKEuho3
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.