Азаранка паспяхова стартавала на турніры ў Манрэалі і стала рэкардсменкай
Вікторыя Азаранка / wtatennis.com
Беларусцы Вікторыі Азаранка спатрэбілася два сэты, каб выйсці ў наступны круг тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у Манрэалі. У 1/32 фіналу яна абыграла польскую тэнісістку Магду Лінет з лікам 6:3, 6:0. У другім раўндзе саперніцай Азаранкі будзе амерыканка Слоан Стывенс (40 месца ў рэйтынгу WTA). Адзначым, што былая першая ракетка свету Азаранка з улікам апошняй перамогі ўстанавіла рэкорд па колькасці пераможных матчаў на турнірах WTA-1000. Іх у яе 187. З моманту ўвядзення фармату WTA-1000 у 2009 годзе больш няма ні ў каго.
Тым часам яшчэ адна беларуска — другая ракетка свету Арына Сабаленка пачне выступленне на гэтым турніры адразу з 1/16 фіналу. Яе саперніцай стане пераможца паядынку паміж украінскай тэнісісткай Лесяй Цурэнка (46) і харваткай Петрай Марціч (36). Гэтая сустрэча павінна адбыцца сёння ўвечары. А Сабаленка выйдзе на корт заўтра. Спаборніцтвы ў Манрэалі працягнуцца да 13 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.