Азаранка прайграла Конюх на турніры ў Мальёрцы

Азаранка прайграла Конюх на турніры ў Мальёрцы

Вікторыя Азаранка прайграла Ане Конюх у 1/8 фіналу турніра ў Мальёрцы — 1:6, 3:6. Беларуская тэнісістка не змагла аказаць сур’ёзнага супраціўлення 19-гадовай харватцы, якая займае ў рэйтынгу WTA 28-е месца. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 12 хвілін.

Як вядома, Азаранка вярнулася ў вялікі спорт пасля перапынку, які працягваўся з лета 2016-га і быў звязаны з нараджэннем сына. На старце турніра ў Мальёрцы Вікторыя ў цяжкім паядынку, які перапыняўся, вырвала перамогу ў японкі Рысы Адзакі — 6:3, 4:6, 7:6(9:7).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі