Азаранка прайграла Векіч

Азаранка прайграла Векіч

Вікторыя Азаранка прайграла Доне Векіч з Харватыі у матчы 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Сан-Хасэ. Паядынак працягваўся амаль паўтары гадзіны. У першым сэце беларуска выйгравала з лікам 4:1, але ў выніку саступіла яго 4:6. У другім сэце Вікторыі таксама не хапіла надоўга — 3:6.

Азаранка на сённяшні дзень 38-я ракетка свету, Векіч — 25-я.

У 1/4 фіналу турніру ў пятніцу згуляе беларуска Арына Сабаленка (10), яе саперніца — іспанка Карла Суарэс Навара (29).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі