Азаранка развіталася са сваім трэнерам
Вікторыя Азаранка развіталася са сваім трэнерам Бенджамінам Ібрагімзадэ, інфармуе pressball.by. Беларуская тэнісістка супрацоўнічала з ім некалькі месяцаў.
"Дзякуй Віцы і ўсёй камандзе за гэтую прыгоду, — напісаў у сацсетках трэнер. — Было вельмі прыемна працаваць з табой і быць часткай твайго тэніснага жыцця ў 2018 годзе. Поспеху ў далейшым!".
Як вядома, сезон у Вікторыі атрымаўся не вельмі ўдалым: з-за траўм яна неаднаразова здымалася з турніраў. На сённяшні дзень яна 55-я ракетка свету. Азаранка спадзяецца, што зможа добра падрыхтавацца да наступнага сезону — чаго не ўдалося зрабіць сёлета.
Вікторыя Азаранка і Бенджамін Ібрагімзадэ. Фота: wtatennis.com