Азаранка стартавала на турніры ў Катары з перамогі
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Катары з перамогі. У панядзелак беларуская тэнісістка выйграла ў Магдалены Фрэх з Польшчы ў 1/32 фіналу — 6:3, 3:6, 6:3.
Азаранка — 31-я ракетка свету, на гэтым тыдні яна палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу, паднялася на дзве пазіцыі. Польская тэнісістка — 52-я ракетка свету.
Азаранка — адзіная беларуска на турніры. Аляксандра Сасновіч не прайшла адбор, а Арына Сабаленка знялася.
VIKA fights on!@vika7 is into the next round after a three set thriller, she defeats Frech 6-3, 3-6, 6-3!#QatarTotalEnergiesOpen pic.twitter.com/LstANnB7rd
— wta (@WTA) February 12, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.