Азаранка сустрэнецца на турніры ў Санкт-Пецярбургу з 2-й ракеткай свету
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру серыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу. У 1/16 фіналу яна абыграла ў двух сэтах расіянку Маргарыту Гаспаран — 6:4, 6:1. Азаранка на сённяшні дзень з'яўляецца 51-й ракеткай свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 81-е месца.
З наступнай саперніцай Вікторыі не пашанцавала, ёй будзе чэшка Петра Квітава, 2-я ракетка свету, удзельніца фіналу нядаўняга адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Сустрэча прызначана на сераду, 30 студзеня. Яна пачнецца каля 15-й гадзіны.