Азаранка сёння правядзе другі паядынак на Уімблдоне
3 ліпеня Вікторыя Азаранка правядзе свой другі паядынак на Уімблдоне-2019. Яе саперніца ў 1/32 фіналу — аўстралійка Айла Тамлянавіч. Сустрэча пачнецца а 13-й гадзіне, тэлеканал "Беларусь 5" пакажа яе ў жывым эфіры.
Азаранка — 40-я ракетка свету, Тамлянавіч займае ў сусветным рэйтынгу 49-е месца.
Пасля таго, як ужо на старце Уімблдона ў адзіночным разрадзе выбылі Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко, Вікторыя застаецца апошняй прадстаўніцай Беларусі на прэстыжным турніры.