Азаранка выбыла з адзіночнага разраду на турніры ў Маямі

Азаранка выбыла з адзіночнага разраду на турніры ў Маямі

На тэнісным турніры ў Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (46-ы нумар у рэйтынгу WTA) выбыла з адзіночнага разраду. У матчы другога круга наша суайчынніца ў двух сэтах прайграла францужанцы Каралін Гарсіі (21) — 3:6, 4:6. Матч працягваўся 1 гадзіну 36 хвілін.

Аляксандра Сасновіч (36) у трохсэтавым матчы атрымала перамогу над швейцаркай Вікторыяй Галубіч (77) — 4:6, 7:5, 6:4. Іх сустрэча зацягнулася на 2 гадзіны 39 хвілін. Наступнай саперніцай Сасновіч будзе датчанка Каралін Вазняцкі (13).

Вера Лапко (64) прайграла францужанцы Алізэ Карнэ (53) і выбыла з турніру — 5:7, 7:6 (9:7), 1:6. Іх матч працягваўся два дні, бо ў першы дзень быў перарваны праз непагадзь. 

Арына Сабаленка (9) прапусціць першы круг турніру і стартуе адразу ў другім. Яе саперніцай будзе Айла Тамлянавіч (40).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі