Азаранка выйграла першы паядынак на турніры ў Дубаі
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка выйграла першы паядынак на турніры ў Дубаі. Саперніцай 34-гадовай беларускі была 33-гадовая Аранча Рус з Нідэрландаў. Азаранка перамагла — 6:2, 6:4.
У абноўленым рэйтынгу WTA Азаранка паднялася на чатыры радкі — на 27-е месца. Рус — 43-я ракетка свету.
У 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Аленай Рыбакінай з Казахстана, 4-й ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.