Азаранка захавала за сабой 16-ы радок у рэйтынгу WTA

Азаранка захавала за сабой 16-ы радок у рэйтынгу WTA

Вікторыя Азаранка захавала за сабой 16-ы радок у рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны ў панядзелак, 18 студзеня. У беларускай тэнісісткі 2547 балаў. Упэўнена лідыруе амерыканка Серэна Уільямс — 9945 ачкоў, другая — румынка Сімона Халеп з 5965 баламі, трэцяя — іспанка Гарбінье Мугуруса з 5101 ачком.

Беларуска Вольга Гаварцова паднялася з 72-га на 71-е месца ў рэйтынгу, Аляксандра Сасновіч — з 106-га на 105-е месца.

Азаранка лічыцца адной з фаварытак Australian Open. У першым раўндзе яна згуляе з бельгійкай Элісан ван Эйтванк (43-е месца).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі