Азаранка заплакала на прэс-канферэнцыі ў Аўстраліі (відэа)

Азаранка заплакала на прэс-канферэнцыі ў Аўстраліі (відэа)

Вікторыя Азаранка заплакала на прэс-канферэнцыі ў Аўстраліі. У аўторак яна прайграла ўжо ў стартавым паядынку Australian Open менш рэйтынгавай Лауры Зігемунд з Германіі (7:6, 4:6, 2:6). У свой зорны час Азаранка двойчы станавілася чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Прайграваць ужо ў першым матчы было крыўдна. Журналістам беларуская тэнісістка распавяла пра свае праблемы.

"Я вельмі шмат перанесла ў сваім жыцці і часам задаюся пытаннем, навошта я ўсё гэта раблю, — гаворыць Вікторыя. — Але мне здаецца, што ў выніку я стану мацней. Мне хочацца ў гэта верыць, і я буду працаваць. Часам мне проста патрэбны час, цярпенне і трохі падтрымкі".

Азаранка прызнае, што гульня на корце, "барацьба ідзе цяжэй".  

"Я магу і далей паўтараць, што я зараз змагаюся, што мне цяжка, — прызнаецца тэнісістка. — Па-мойму, гэта відавочна. Гэта нармальна, і я не думаю, што пацярпела няўдачу. Але мне цяжка. Няўдачай было б здацца".

Вікторыя Азаранка — былая першая ракетка свету. Цяпер яна займае ў рэйтынгу WTA толькі 52-е месца. У канцы мінулага года стала вядома, што ў ЗША адмененае рашэнне суда аб апецы над сынам Вікторыі Леа Аляксандрам. Бацька хлопчыка — амерыканец Білі Макіг. Ён абскардзіў ранейшае рашэнне суда і апеляцыйны суд прыняў яго бок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі